Міліцыянты не патлумачылі, зь якой нагоды допыт, але, хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з учорашняй вулічнай акцыяй салідарнасьці, якая адбылася ў Горадні каля сядзібы праўладнага СПБ. Так мяркуе А.Пачобут. 

Спадар Пачобут сказаў таксама, што яны адмовіліся браць позвы, бо іх выклікалі тэрмінова — на 15 гадзіну. Аднак міліцыянты позвы пакінулі і, магчыма, паспрабуюць даставіць лідэраў Саюзу палякаў на допыт прымусова.

Адначасова міліцыя пачала чарговую праверку органа СПБ — часопіса “Magazyn Polski”, у зьвязку з чым іншай позвай у пастарунак выклікалі яго рэдактара Ігара Банцара.