«Мой законапраект імкнецца праліць сьвятло на гэтыя патэнцыяльна дэстабілізацыйныя дзеяньні», — дадала Рос-Лехцінен.

Паводле Рос-Лехцінэн, калі б выявілася, што Беларусь удзельнічае ў «небясьпечных пастаўках узбраеньняў», Злучаныя Штаты павінны прыняць захады, уключна з санкцыямі, каб ім супрацьдзейнічаць.

Кангрэсмэнка сказала, што Вашынгтон павінен таксама зьвярнуць увагу на магчымы ўдзел Расеі ў такіх пастаўках узбраеньняў.

«Калі Масква выкарыстоўвае Беларусь як канал для продажу зброі, трэба спыніць усялякую «перазагрузку» адносін з Расеяй», — заявіла Рос-Лехцінен.

Ілеана Рос-Лехцінэн была выбраная ў Палату прадстаўнікоў ЗША ў 1989 годзе з 18-й выбарчай акругі штату Флярыда. Яна стала першай асобай кубінскага паходжаньня, якую выбралі ў Кангрэс.

Як мы паведамлялі раней, праект закону пад назвай «Акт аб уліку беларускіх паставак узбраеньняў 2009» знаходзіцца на разглядзе ў камітэце па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу. Калі гэты закон будзе прыняты, Дзярждэпартамэнт ЗША будзе абавязаны штогод прадстаўляць Кангрэсу даклад аб аб’ёмах і мэханізмах экспарту узбраеньняў Беларусьсю, даходах з гэтага экспарту і патэнцыяльным удзеле Расеі ў такіх зьдзелках.