Эдуард Шаўцоў: “Мы лічым, што асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай сістэмы адукацыі не супярэчаць асноўным прынцыпам Балонскай дэкларацыі. Як і міжнародным стандартам у сферы адукацыі ўвогуле. 

Летась на пасяджэнні рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ, рэктары вырашылі, што яны гатовы да дзейнасці з улікам Балонскіх ініцыятваыў. Гэта значыць, што Беларусь можа далучыцца да Балонскана працэса. Магчымы тэрмін далучэння — гэты год, 2010-ы”.

Самым галоўным у далучэнні Беларусі да Балонскай канвенцыі чыноўнік лічыць тое, што дыпломы нашых ВНУ будуць прызнавацца ва ўсім свеце. Гэта вельмі важна для выпускнікоў. Але чамусці, па яго словах, у першую чаргу для замежнікаў, якія вучацца ў нашай краіне.

Поделиться ссылкой: