Пра гэта гаворыцца ў новай вайсковай дактрыне Расеі, тэкст якой быў зацьверджаны напярэдадні Дзьмітрыем Мядзьведзевым, паведамляе РІА «Новости».

Расейская вайсковая дактрына прадугледжвае каардынацыю зь Беларусьсю з боку Расеі дзейнасьці ў галіне разьвіцьця нацыянальных узброеных сіл і выкарыстаньня ваеннай інфраструктуры. У дакумэнце гаворыцца таксама пра неабходнасьць выпрацоўкі і ўзгадненьня мер па падтрымцы абароназдольнасьці так званай саюзнай дзяржавы ў адпаведнасьці з вайсковай дактрынай саюзнай дзяржавы.

У дактрыне таксама гаворыцца, што Расея разглядае ўзброены напад на дзяржаву – ўдзельніцу АДКБ як агрэсію супраць усіх дзяржаў – удзельніц арганізацыі і ажыцьцявіць у гэтым выпадку меры ў адпаведнасьці з Дагаворам аб калектыўнай бясьпекі.

Згодна з вайсковай дактрынай Расея выдзяляе воінскія кантынгенты ў склад Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) АДКБ у мэтах апэратыўнага рэагаваньня на ваенныя пагрозы дзяржавам – членам АДКБ і рашэньня іншых задач, вызначаных Радай калектыўнай бясьпекі АДКБ.

У дакумэнце таксама прапісана, што для ажыцьцяўлення міратворчых апэрацый па мандаце ААН або па мандату СНД Расея дае воінскія кантынгенты ў парадку, устаноўленым фэдэральным заканадаўствам і міжнароднымі дамоваміі РФ.

Поделиться: