47 службовых асобаў атрымалі папярэджаньні, 94 чалавека прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці, а да адміністрацыйнай – 36.

Амаль усе зазначаныя парушэньні заканадаўства тычацца самавольных пасяленьняў людзей у радыёактыўнай зоне. Між тым знаходжаньне ў так званай зоне адсяленьня дазваляецца толькі паводле адмысловага дазволу і з кантролем часу знаходжаньня людзей у зоне, а таксама выкананьня тэхнікі бясьпекі.

Падчас праверкі выявілася, што людзі займаюць пустыя дамы, аруць зямлю, падключаюцца да электраліній і наладжваюць тэлефонную сувязь.

У выніку людзей выселілі, а пустыя дамы зьнішчылі.

Службовых асобаў пакаралі за слабы кантроль за сытуацыяй у зоне адсяленьня.

Поделиться ссылкой: