14.05 Пасьля абедзеннага перапынку журналістаў дапусьцілі ў будынак суду, але зноў не дапусьцілі на працэс. Ім патлумачылі, што працэс закрыты. Журналісты пішуць скаргі.

13.15 Усіх журналістаў выдалілі з будунку суду,матывуючы тым, што цяпер там перапынак. Аднак сам судовы працэсам над Іванам Шульгой працягваецца. Журналісты чакаюць на вуліцы.

12.40 У судзе Савецкага раёну Менску пачаўся разгляд справы журналіста Белсату Івана Шульгі.

У залю, дзе пачаўся суд, нікога не пусьцілі. У чым абвінавачваюць журналіста дакладна невядома. Справу разглядае судзьдзя Аксана Рэлява.

Ноч журналіст правёў у турме на Акрэсьціна. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта ўдарыў супрацоўніка міліцыі

Іван Шульга, сябра грамадзкай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” быў затрыманы ў Менску 3 лютага пры спробе міліцыі ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу Белсат.

Каля 15-й гадзіны трое супрацоўнікаў міліцыі ўчынілі спробу ўварвацца ў кватэру, якую здымае прадстаўнік тэлеканалу “Белсат” у Менску. Адначасова ў кватэры адключылі электрычнасьць. У той час у кватэры былі беларускія журналісты. Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Івана Шульгу.

Поделиться ссылкой: