Народнага паэта Беларусі паклалі ў дзясятую сталічную клініку мінулым чацьвяргом з-за праблемаў з сэрцам. Тыдзень інтэнсіўнай тэрапіі ў аддзяленьні кардыялёгіі даў станоўчы вынік. Ягонае здароўе паляпшаецца. Рыгор Іванавіч чытае, жартуе, як зазвычай, з мэдпэрсаналам і рыфмуе свае геніяльныя карацелькі. 

Праз некалькі дзён Рыгор Барадулін спадзяецца пакінуць бальнічную палату і рыхтавацца да свайго дня нараджэньня. 24 лютага яму будзе 75.

Поделиться ссылкой: