Плакат быў замацаваны ўвечары другога лютага на мосце над вуліцай Няміга. На плакаце таксама быў змешчаны заклік узяць удзел у акцыі, прысвечанай гадавіна арышта Мікалая Аўтуховіч, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі 8 лютага ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска.

8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі затрыманыя Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка. 18 лютага ваўкавыскім прадпрымальнікам было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара 8 жніўня. 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні. Аўтуховіч і Асіпенка працягваюць знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 Менска.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. У студзені 2010 года ўплывовая міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch» прызнала ваўкавыскіх прадпрымальнікаў і арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага палітвязнямі. Акрамя таго, малітвязнямі лічацца тыя удзельнікі гучнай “справы 14-ці”, пелед якіх яшчэ не спынены. 1 лютага ў Беларусі з’явіўся яшчэ адзін палітвязень – вернік Іван Міхайлаў, які патрапіў за краты за тое, што патрабаваў праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў адпаведнасці з канстытуцыяй.

Мінчанам нагадалі пра палітвязняў (фота)

Мінчанам нагадалі пра палітвязняў (фота)

Поделиться: