Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я наесца травіцы. Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга. Грамніцы — скідай рукавіцы.

… Тым не менш сёння сонца павяртае на вясну.

На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, колісь яны аберагалі хаты ад перуна.

2 лютага — каталіцкія, а 15‑га — праваслаўныя Грамніцы.

Дакладная царкоўная назва свята «Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста» — «Стрэчанне».

У ЗША і Канадзе гэта Дзень сурка.

Таксама свята чакання вясны.

Згодна з народнай традыцыяй, у гэты дзень трэба назіраць за сурком, які пакідае свае нару. Калі дзень пахмурны, і сурок не пабачыць свой цень і спакойна вылезе з нары, то хутка зіма скончыцца і прыйдзе ранняя вясна.

Калі ж пабачыць цень, то яшчэ шэсць тыдняў будзе зіма.

Што праўда, амерыканцы нічога не выдумалі новага. У старажытным Рыме 2 лютага будзілі вожыка і таксама сачылі пабачыць ці не ён свой цень. У Нямеччыне хадзілі ў лес будзіць барсука.

Выхадцы з Нямеччыны і былі перасяленцамі ў штаце Пенсільванія, дзе жыве самы вядомы на сёння сурок, абуджэнне якога праходзіць перад дзесяткамі тэлекамер.

Проста ў ЗША тады не стрэлі ні вожыкаў, ні барсукоў, таму і прыйшлося задаволіцца менавіта сурком.

А таксама 172‑я ўгодкі (1838) з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, аднаго з лідэраў антырасійскага паўстання на тэрыторыі Беларусі ў 1863 г.

Поделиться ссылкой: