Паводле яго слоў, прэмія будзе ўручана ў Дзень святога Валянціна, 14 лютага, у гатэлі Crowne Plaza ў Мінску. “Гэта прэмія не прадугледжвае нейкага грашовага ўзнагароджання. Пераможцам уручаць эксклюзіўныя статуэткі, выкананыя скульптарамі акадэміі мастацтваў”, — адзначыў Шыла.
Як паведаміў намеснік старшыні, ужо вызначаны спіс намінантаў. “Мы ўпершыню уручаем такую прэмію, і, магчыма, мы дзесьці памыліліся і кагосьці не ўключылі. Ёсць і спрэчныя кандыдатуры сярод намінантаў. Але мы спадзяёмся, што “першы блін” не будзе комам, і ў далейшым мы будзем удасканальвацца, паколькі зараз прэмія запланаваная як штогадовая”, — адзначыў Шыла.

У прыватнасці, у намінацыі “Беларусізацыя”, якая з’яўляецца неафіцыйным “Гран-пры” прэміі, вылучаны актывіст магілёўскай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ) Павел Алекса, пад кіраўніцтвам якога арганізацыя правяла акцыю “Размаўляй па-беларуску”.

У намінацыі PRO-Belarus вылучаны пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. У намінацыі “Журналістыка” — рэдакцыя газеты “Наша ніва” і журналіст Глеб Лабадзенка. У намінацыі “Спорт” — спартсмен Сяргей Крывец, які вядзе свой блог у інтэрнеце на беларускай мове. У намінацыі “Грамадзянская дзейнасць” — былы палітзняволены Андрэй Кім за арганізацыю непалітычных масавых хэпенінгаў. У намінацыі “Культура” — Кацярына Шатэрнік за адкрыццё мастацкай галерэі “Ў”. У намінацыі “Палітыка” — міністр культуры Павел Латушка, за папулярызацыю беларускай мовы ў асяроддзі дзяржаўнага і палітычнага істэблішмента. У намінацыі “Барацьбіт года” — маладзёжныя актывісты Арцём Дубскі, Таццяна Шапуцька, Франак Вячорка і Сяргей Каваленка.
Паводле слоў Шылы, усяго на восем прэмій прэтэндуюць 36 намінантаў, з якіх журы “Маладога фронту” абярэ лепшых.
Фота Юліі Дарашкевіч

Поделиться: