Сьледзтва праводзіцца па справе аб выкраданьні Зьмітра Дашкевіча невядомымі 5 сьнежня мінулага году. Тады Зьмітра схапілі каля дзьвярэй яго кватэры і вывезьлі за 70 кілямэтраў за горад, пад Плешчаніцы.

Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка тады езьдзілі ў Плешчаніцы за Зьмітром, каб прывесьці яго ў Менск.

Сьледчыя ў той жа дзень правялі ператрус у кватэры Зьмітра Дашкевіча і забралі некалькі дзясяткаў кніг. Сьледчы Заводзкага раёну вярнуў кнігі Зьмітру Дашкевічу, пры гэтым ён паведаміў, што кнігі прайшлі дзяржаўную экспэртызу на наяўнасьць антыдзяржаўных заклікаў.

Зьміцер Дашкевіч з задавальненьнем адзначыў, што кніга “Маладафронтаўцы” прайшла дзяржаўную экспэртызу.

Поделиться ссылкой: