Абвінаваўца папрасіў для Міхайлава 5 месяцаў зьняволеньня. Справу разглядаў Менскага раёну.

Івана Міхайлава вінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад службы ў войску.

Іван заяўляе, што ён – вернік і ня хоча парушаць запавет “Не забі”. Яму адмовілі ў службе ў рэзэрве.

“У гэтым і ёсьць увесь клопат дзяржавы пра шматдзетную сям’ю. У сям’і шасьцёра дзяцей-утрыманцаў. Іван дапамагаў матэрыяльна сям’і”, – заявіў Уладзімер Міхайлаў, бацька Івана.

Сузазнавальнік Партыі БХД Аляксей Шэйн заявіў, што такі прысуд Івану Міхайлаву – гэта “грубае парушэньня закону пра свабоду веравызнаньня”.

Поделиться ссылкой: