Старшынём арганізацыі быў пераабраны Зьміцер Дашкевіч: за яго кандыдатуру прагаласавала 80, 2% заснавальнікаў “МФ”.

На пасады намесьнікаў старшыні “Маладога Фронту” былі прапанаваны кандыдатуры 5 чалавек. Галасаваньне адбывалася паводле мажарытарнай сыстэмы абсалютнай большасьці (больш за 50%).

Усе прэтэндэнты, а менавіта: Мікола Дземідзенка (рэгіянальны накірунак), Алесь Кіркевіч (патрыятычна-спартовы накірунак), Наста Палажанка (рэгіянальны накірунак), Тацьцяна Шапуцька (інфармацыйна-міжнародны накірунак) і Іван Шыла (адукацыйна-міжнародны накірунак) прайшлі.

Зьезд зацьвердзіў папярэдні плян дзеяньняў намесьнікаў старшыні “Маладога фронту” і шэраг новых кампаніяў: па далучэньні Беларусі да Балёнскага працэсу, ратыфікацыі Беларусьсю Эўрапейскай алькагольнай хартыі і інш.

Акрамя таго, была зацьверджана стратэгія “Маладога фронту” пад назовам “Новае пакаленьне”.

Поделиться: