– У цяперашні час, – гаворыцца ў віншаванні прэзідэнта, – уклад навукі ў развіццё краіны мае выключнае значэнне. З дапамогай сучасных навуковых дасягненняў наша краіна зможа выйсці на прынцыпова новы ўзровень вырашэння маштабных задач, якія стаяць перад грамадствам.

Аляксандр Лукашэнка заклікаў навукоўцаў “прыўнесці ў эканоміку наватарскія ідэі і эфектыўныя распрацоўкі, якія вядуць да падвышэння якасці жыцця народа”.

Адной з актуальных праблем беларускай навукі з’яўляецца старэнне навуковых кадраў. Як адзначалася 29 студзеня на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі, цікавасць маладых беларусаў да аспірантуры зніжаецца. Гэта тлумачыцца, у тым ліку, невысокімі заробкамі ў навуковай сферы, заўважыў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

– Ніколі ў навуцы малады чалавек не запрацуе больш, чым у бізнэсе. Аднак навука трымаецца менавіта на энтузіяста, – падкрэсліў ён.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у снежні 2009 года ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння быў зафіксаваны максімальны па галінах памер сярэдняй зарплаты – 1 млн. 787 тыс. рублёў (крыху больш за 600 даляраў ЗША).

Поделиться ссылкой: