Паводле яго слоў, арганізатары з’езда падавалі заяўкі на выдзяленне памяшкання для яго правядзення больш чым у 10 грамадскіх і культурных устаноў. “Аднак ва ўсіх установах у памяшканнях нам было адмоўлена. Прычыны адмоў стандартныя: або памяшканне занята, або ў ім вядуцца рамонтныя работы. А Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр адмовіў у памяшканні таму, што адзін з заснавальнікаў гэтай установы, Мінскі гарвыканкам, не даў згоды на выдзяленне памяшкання”, — сказаў Дашкевіч.
Паводле яго слоў, з’езд будзе “хутчэй тэхнічны, чым лёсавызначальны”. “Мы плануем на ім зацвердзіць праграму і статут аб’яднання, выбраць кіраўніцтва арганізацыі, прыняць некаторыя рэзалюцыі. Гэта значыць выканаць усё тое, што неабходна для рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі”, — заявіў Дашкевіч.

Гэта будзе ўжо шостая з 2000 года спроба зарэгістраваць “Малады фронт” у Беларусі. Афіцыйна арганізацыя зарэгістравана ў Чэхіі як міжнароднае маладзёжнае аб’яднанне.

Поделиться: