Віталь Навіцкі: “Усё ж зразумела, якія цяжкасці могуць быць у сувязі са снегам. Гэта і наліпанне на правады, і гэта яго вялікая колькасць на дахах старых будынкаў. Аднак пакуль што, на дадзены момант, аніякіх сітуацыяў, звязаных са снегападам, няма”.

Нагадаем, у выніку апошняга моцнага снегападу, які накрыў Беларусь 11 студзеня, амаль на тыдзень засталася без электрычнасці частка Гомельшчыны. Асноўнай прычынай, па словах ратавальнікаў, сталі абрывы ліній электраперадач і абвальванне апораў.У выніку без электрычнасці засталіся 285 населеных пунктаў у 10 раёнах Гомельшчыны.

Поделиться ссылкой: