Міхалевіч мае разгалінаваную геаграфію прыхільнікаў. Яны ёсць не толькі ў сталіцы, але і ў малых гарадах, такіх, як Горкі, Светлагорск, Белаазёрск.
Палітык таксама мае добрыя сувязі ў Еўропе.
Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч яшчэ не вызначыўся са сваім удзелам у прэзідэнцкай кампаніі, таму Міхалевіч гатовы стаць галоўным кандыдатам на выбарах ад нацыянальна‑дэмакратычных сілаў.
Вылучэнне Міхалевіча — гэта заяўка на лідэрства ў апазіцыі на наступныя гады.
Галоўныя плюсы Міхалевіча — гэта маладосць і мабільнасць.
На з’ездзе Партыі БНФ палітык абяцаў, што подпісы за яго будуць збіраць людзі, якія раней не былі ў палітыцы.
Алесь Міхалевіч. Нар. у 1975. Ён з сям’і навукоўцаў. Быў адным з першых выпускнікоў Коласаўскага ліцэя. Скончыў БДУ па спецыяльнасці паліталогія, праходзіў стажыроўкі ў Варшаве і Оксфардзе. Быў заснавальнікам Задзіночання беларускіх студэнтаў, доўгі час знаходзіўся ў Партыі БНФ. Быў дэпутатам Пухавіцкага райсавета. Жанаты, мае дзвюх дачок.