Прычым з 17 326 спраў, якія разгледзела першая інстанцыя, толькі 2 622 (ці 15%) скончыліся прадастаўленнем прытулку.

Швейцарскі урад адкінуў 5 750 прашэнняў, а 7 678 выпадкаў наогул адмовіўся разглядаць, заявіўшы пра адсутнасць сур’ёзных прычын за запыт прытулку. Прычым такіх выпадкаў было амаль удвая болей, чым у 2008 годзе.

Адкуль уцекачы?

Найбольш у Швейцарыю беглі ў 2009 г. з Нігерыі. Грамадзяне гэтай краіны падалі летась 1 786 хадайніцтваў, што на 80% болей, чым у 2008 годзе. Гэта тлумачыцца эканамічнымі прычынамі — Швейцарыю меней закрануў крызіс, чым, напрыклад, традыцыйна ласыя для нігерыйцаў Італію і Іспанію.

Бягуць у Швейцарыю з Шры‑Ланкі, Ірака, Самалі, Афганістана, а таксама Сербіі, Косава, Грузіі і Турцыі. Так з Грузіі паступілі 638 просьбаў, прычым 549 выпадкаў прызнаныя беспадстаўнымі.

452 запыты паступілі з Расіі, 90 запытаў – з Арменіі, з Беларусі — 76, з Украіны — 29.

Поделиться ссылкой: