«Гэта акцыя, як і астатнія, мае такую мэту: людзі мусяць радавацца жыццю, рабіць свет больш яркім, расслабляцца і сябраваць, – так тлумачыць сэнс акцыі адзін з яе арганізатараў Андрэй Кім. – Цяпер у нас, у студэнтаў, сэсія, таму хапае стрэсавых сітуацый. Вось мы і вырашылі сабраць людзей, каб павесяліцца і адпачыць».

Радавацца жыццю ў прысутных сапраўды атрымоўвалася. Хоць на пачатку і не хацелася лішнім разам варушыцца на марозе.

Аднак гульня ў снежкі і перацягванне канатаў хутка захапілі прысутных.

І прыйшлося выцягнуць сябе з зімовай спячкі, каб закідаць супернікаў снегам і быць як мага меней самаму заснежаным.

У параўнанні з бітвай падушкамі, якая прайшла 8 верасня ва ўгодкі бітвы пад Оршай і сабрала каля тысячы маладых людзей, бойка снежкамі на марозе атрымалася менш папулярнай і масавай. Аднак арганізатары і гэтай колькасці людзей вельмі рады, зазначае Андрэй Кім.

Тым часам арганізатары абяцаюць у 2010 годзе новыя забавы.

Поделиться ссылкой: