Пра гэта паведамілі карэспандэнту Свабоды ў прэсавай службе ўраду Беларусі.

У амбасадзе Польшчы адзначылі, што віцэ-прэм’ер адначасова ёсьць міністрам народнай гаспадаркі, таму найперш будуць абмяркоўвацца эканамічныя пытаньні. “Аднак Беларусь – гэта краіна, дзе эканоміка ідзе разам з палітыкай, таму будуць вырашацца, відаць, і палітычныя пытаньні”, – адзначыў дыплямат.

Гэта будзе аднадзённы рабочы візыт, як і напачатку мінулага года.

“Гэта плянавая сустрэча прэм’ераў”, – адзначылі ў амбасадзе.

Поделиться: