Лявон Вольскі: “Недзе праз тыдзень пачнуцца паказы. Хутчэй за ўсё — у страўні “Камяніца”. Месца вырашана, а як там што будзе далей, пакуль невядома. Недзе з’явіцца рэклама”.

Плануецца таксама, што казка выйдзе і на DVD. А вось дзяржаўныя каналы “Аднойчы ў Барахляндыі” не пакажуць. Па словах Лявона Вольскага, яны не зацікаўленыя фільмам з-за страху, што казачны сюжэт выклікае ў гледачоў асацыяцыі з рэчаіснасцю.

Нагадаем, здымкі навагодняй казкі скончыліся яшчэ ў лістападзе. Ініцыятыва яе стварэння цалкам належыць Лявону і Ганне Вольскім. Рэжысёрам фільма стаў Мацвей Сабураў, які працаваў над апошнімі кліпамі “Ляпіса Трубяцкога”. А галоўныя ролі выканалі вядучыя акторы тэатра імя Янкі Купалы Алег Гарбуз, Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская ды іншыя.