Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны

Image 7416

Image 7416

Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай.

Image 7417

Image 7417

Сяргей Каваленка быў затрыманы міліцыяй каля ёлкі на плошчы Перамогі, калі на ёй з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер супраць яго спрабуюць высунуць абвінавачванні ў крымінальным злачынстве — хуліганстве.

Пра гэта “ННВ” распавёў віцебскі апазіцыянер Барас Хамайда, які праведаў сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Каваленку ў Кастрычніцкім РАУС. Дзяжурны паабяцаў перадаць затрыманаму харчовую перадачу, якую падрыхтаваў спадар Хамайда. Зараз з Сяргеем Каваленкам працуюць сьледчыя, а потым да 11 студзеня яго змесцяць у ізалятар часовага ўтрыманьня. У панядзелак паркуратура павінна вырашыць ці распачынаць крымінальную справу, ці абмежавацца адміністрацыйнай.

Сяргей Каваленка з сынам

Сяргей Каваленка з сынам

Сяргей Каваленка з сынам.

Поделиться ссылкой: