Падзеі “Снежнага завулку, 10” адбываюцца ў замку караля Барахландыі – Барахлея XII. Як бачым, назва краіны і імя ўладара – алегарычныя. Як і сюжэт. Зрэшты, сцэнарыст тэлеспектаклю – вядомы музыка Лявон Вольскі – у інтэрв’ю “МЫ” адзначыў, што “Снежны завулак, 10” – алегарычная пастаноўка настолькі, наколькі любая іншая казка: “Сюжэт крышачку толькі перакрыжоўваецца з тым, што адбываецца ў Беларусі. Паралелі пры жаданні можна спраектаваць на любую краіну”. Дый гэты навагодні музычны тэлеспектакль лідэр гурта NRM называе не сатырычным, а гумарыстычным.
 
Што да сюжэту, то наконт яго алегарычнасці мяркуйце самі: кароль Барахландыі (тут асацыяцыі і з барахлом, і з брахлом, і з Барахам-Баракам) і ягоныя дарадцы вельмі засмучаныя, бо набліжаецца Новы год, а ў дзяржаўным скарбе пуста, і ніхто не можа знайсці грошай на святкаванне. А скарб дзяржаўны пусты, бо ўсе сродкі ўжо выдаткавалі на дзесяткі іншых урачыстасцяў (у тым ліку – на Дзень Вялікай Бульбіны). Вось яна, крызісная актуалія!
Каб задаволіць падданых і, не зважаючы ні на што, зарганізаваць навагоднюю цырымонію, улады вырашаюць узяць замежны крэдыт, найлепей беззваротны.
 
«Снежны завулак 10» – гэта ўжо трэцяя навагодняя праграма «Белсату». Першаю ж быў «Снежны завулак 8» у снежні 2007 г.
 
У стварэнні “Снежнага завулку, 10” узялі ўдзел знакамітыя акторы Купалаўскага тэатру, сярод іншых – Ганна Хітрык, Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, а таксама лідэр гурту “Палац” Алег Хаменка.
«Акторы – шык! А шок і шкадаванне, што ў тэатры ў іх такія мізэрныя заробкі”, – кажа Лявон Вольскі, які не толькі напісаў сцэнар пры ўдзеле жонкі Ганны, але і 7 песень. Амаль на альбом назбіраецца. Вольскі кажа, што яны пісаліся адмыслова для “Снежнага завулку, 10”, пад пэўных персанажаў, таму на канцэрце можна будзе зграць хіба што адну кампазіцыю з белсатаўскага мюзіклу – уласна навагоднюю песню.
Дарэчы, невялічкая роля ў “Снежным завулку, 10” дасталася і самому Вольскаму. Ён там каралеўскі пісар.
 
Пасля «Снежнага завулку» а 00.13 з Новым годам павіншуюць Саша і Сірожа ў адмысловай святочнай «Калыханцы». Апошнім у навагоднім эфіры будзе музычны фільм «Мы вольныя людзі», які пачнецца а 00.22. Стужка распавядае пра унікальнае зімовае спатканне легендарнага беларускага рок-гурта «N.R.M.» з традыцыйнаю суполкаю польскіх горцаў, што жывуць у Татрах. Як спалучаецца альтэрнатыўны рок і фольк-музыка горцаў, глядзіце на «Белсаце».
 
Са студзеня «Белсат» штодня з 17.00 да 23.00

Новы год з «Белсатам». «Снежны завулак 10» (Фота)

Новы год з «Белсатам». «Снежны завулак 10» (Фота)

Новы год з «Белсатам». «Снежны завулак 10» (Фота)

Новы год з «Белсатам». «Снежны завулак 10» (Фота)