Нагадаем, Петухоў працаваў бортінжынерам у складзе экіпажа самалёта Іл-76, які быў затрыманы 12 снежня ў Бангкоку з грузам нелегальнай зброі на борце. Яшчэ чацвёра затрыманых членаў экіпажа з’яўляюцца грамадзянамі Казахстана.

Паводле слоў Папова, беларускае пасольства ў В’етнаме пільна сочыць за гэтай сітуацыяй. “Мы правяраем інфармацыю аб прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай. Мы таксама працягваем рабіць усе неабходныя дзеянні, якія мы маем магчымасць ажыццяўляць у межах адпаведнага міжнароднага заканадаўства. Паралельна, незалежна ад гэтых новых абставінаў, мы працягваем сітуацыю кантраляваць і рабіць усе магчымыя захады па абароне інтарэсаў нашага грамадзяніна”, — сказаў Папоў.

Прэс-сакратар падкрэсліў, што па гэтай справе МЗС і пасольства “шчыльна ўзаемадзейнічаюць” з казахскімі і расійскімі калегамі.

Як паведамляў БелаПАН, самалёт Іл-76, зарэгістраваны ў Грузіі, амаль з 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зенітна-ракетнымі комплексамі, вываз якіх з КНДР забаронены рашэннем Савета бяспекі ААН, быў затрыманы 11 снежня ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі. Згодна з тайскімі законамі, лётчыкам пагражае пажыццёвы турэмны тэрмін. Акрамя таго, ім могуць быць выстаўлены абвінавачанні ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў, за што прадугледжваецца пакаранне ад двух гадоў пазбаўлення волі да пакарання смерцю.

14 снежня крымінальны суд Бангкока пастанавіў узяць пад варту экіпаж самалёта Іл-76 і прадоўжыў тэрмін затрымання на 12 дзён. Лётчыкі знаходзяцца ў бангкокскай цэнтральнай турме Клонг Прэм.

22 снежня прэм’ер-міністр Тайланда Апхісіт Вечачыва заявіў, што расследаванне па справе аб затрыманні ў Бангкоку самалёта Іл-76 завершыцца на наступным тыдні, яго вынікі будуць пададзены ў ААН.

Поделиться ссылкой: