24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я. Раство — свята сямейнае, не шумнае. Вось ужо дзве тысячы гадоў хрысціяне ў гэтую ноч вітаюць прыход у свет Хрыста.

Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў перадсвяточны вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі поснае.

У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай краіне, існуе шмат розных звычаяў. Усе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай — прэсным белым хлебам, загадзя асвечаным. Аплатка — гэта сімвал Хрыста.

Пры святле свечкі перад вячэрай чытаюць урывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Віфлееме.

Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у царкву. Святая Імша ў каталіцкай традыцыі называецца Пастэрка — ад лацінскага слова pastor (пастух). Бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі віфлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак. Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі — іх жывёла.

Гэтую памятную сцэну сёння можна ўбачыць у кожным храме ў перыяд Божага Нараджэння. У найбольш заўважным месцы падрыхтаваныя яслі, у якіх ляжыць Дзіцятка Ісус, над якім з пяшчотаю і любоўю схіляецца яго маці і святы Язэп. Тут жа побач на сене — вол з вослікам, а крыху наводдаль з пашанаю кленчаць у вялікім здзіўленні сціпла апранутыя пастушкі…

Вігілія

Гэтае слова мае паходжанне ад лацінскага «vigiliare» і азначае начное чуванне. У каталіцкім Касцёле так называюць дні, якія папярэднічаюць найважнейшым святам.

Але найчасцей гэтае слова мы звязваем з днём перад Божым Нараджэннем. Звычай вігілійнай вячэры з’явіўся ў Беларусі ў ХVІІІ стагоддзі.

Вігілійную вячэру яшчэ называюць куццёю. Гэта ідзе ад назвы крупяной кашы — куцці, якая абавязкова павінна быць у гэты вечар на стале.

На стол ставяць толькі посныя стравы, але гэта не азначае, што яны могуць быць нясмачныя. Наадварот, у гэты вечар усё смачна. Не забудзьце пакінуць за сталом адно свабоднае месца на той выпадак, калі раптам да вас з’явіцца нечаканы госць альбо на ўспамін пра таго, каго няма з вамі сёння.

Калядкі

Павячэралі? Цяпер самы час заспяваць калядкі. Ну, вядома ж, цяпер можна зазірнуць пад калядную елачку і, магчыма, знайсці там для сябе падарунак.

Ну, хто не любіць спяваць гэтыя прыгожыя, вясёлыя песні? Дарэчы, іх не пачуеш у нейкі іншы перыяд года, напрыклад, летам. Гэта было б смешна, праўда? Тым часам, каля святочнай елкі альбо ў касцёле пры яслях, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, гэтыя песні проста неабходныя! Назва ж калядак паходзіць ад лацінскага «calendae» (у старажытным Рыме так называўся першы дзень кожнага месяца).

Сена

Жменя сена пад белым абрусам на святочным стале сімвалізуе яслі, у якіх спаў маленькі Ісус у Віфлееме.

Святочная елка

Звычай прыбіраць цацкамі елку на свята Божага Нараджэння нарадзіўся ў Германіі, але яго так палюбілі дзеці і дарослыя, што ён вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсім свеце. На Беларусі елкі пачалі ўпрыгожваць у ХVІІІ стагоддзі. Елка ставіцца ў нашых дамах у дзень, прысвечаны Адаму і Еве, і нагадвае нам пра райскае дрэва, а таксама пра дрэва жыцця.

Нараджэнне Хрыстова ва ўсходняй і заходняй традыцыях

Літургічны дзень у візантыйскім абрадзе пачынаецца ўвечары. Таму вячэрня з Літургіяй святога Васіля Вялікага 24 снежня — святочная. На Літургіі чытаецца Евангелле ад Лукі пра нараджэнне Ісуса Хрыста і пакланенне пастухоў. У гэты дзень, апрача суботы і нядзелі, раніцай Літургіі не бывае, а чытаюцца асобыя «Вялікія (або Царскія) гадзіны».

На Літургіі ў дзень свята чытаецца Евангелле ад Мацьвея пра пакланенне мудрацоў, паказваючы, што нараджэнне Хрыста мела не мясцовае, а ўніверсальнае значэнне. У царкоўных службах гэтага дня ўсхваляецца цудоўнае нараджэнне Бога ад Найсвяцейшае Дзевы Марыі, якая «насіла ва ўлонні сваім Спрадвечнага і Недасяжнага, адзінасутнага з нябачным Айцом, адзінае і ня злітнае ў Тройцы Боства». Хрыстос, «прыйшоўшы ад Дзевы Маці і не зазнаўшы ніякае змены… застаецца тым, кім быў — сапраўдным Богам, — і прымае тое, чым ня быў, стаўшыся чалавекам дзеля чалавекалюбства. Ён — Вобраз славы Айца, што быў і заўжды ёсць, і заззяў ад Дзевы».

Пратэстанты не ставяць елку.

Пратэстанты не надаюць першаснага значэння знешнім атрыбутам Раства. Так, напрыклад, хрысціяне веры евангельскай не ставяць у сваіх храмах елку, няма ў іх адмысловай вячэры наконадні Раства. 24 снежня ў вечары адбываецца вечаровая служба.

Рыма-каталікі. Расклад набажэнстваў на святы Божага Нараджэння ў некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

(пл. Свабоды, 9)

24 снежня

19.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на польскай мове

21.45 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на беларускай мове (трансляцыя на Першым нацыянальным тэлеканале і беларускім радыё)

25 снежня

08.15 — святая Імша на беларускай мове (трансляцыя на Першым нацыянальным канале беларускага радыё)

11.30 — святая Імша на польскай мове

13.00 — святая Імша на беларускай мове

13.00 — святая Імша на беларускай мове

18.30 — святая Імша на беларускай мове

26 снежня

07.15, 08.00, 18.30 — святыя Імшы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы

(пр. Незалежнасці, 44а)

24 снежня

22.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

09.00, 11.00, 17.30, 19.00 — святыя Імшы

26 снежня

08.00, 12.00, 17.30, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

(Кальварыйскі праезд, 1)

24 снежня

21.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

10.00, 13.00, 15.00, 18.00 — святыя Імшы

26 снежня

10.00, 13.00, 15.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны)

(пл. Незалежнасці, 15)

24 снежня

20.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на беларускай мове

22.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана на польскай мове

25 снежня

09.00, 11.00, 13.00, 15.00, 18.00, 19.00 — святыя Імшы

26 снежня

09.00, 11.00, 13.00, 15.00, 18.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

(вул. Пляханава, 28)

24 снежня

20.30, 24.00 — святыя Імшы ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

08.30, 10.00, 12.00, 13.30, 19.00 — святыя Імшы

26 снежня

08.00, 19.00 — святыя Імшы

Касцёл Маці Божай Будслаўскай (Кунцаўшчына)

(ст. метро Каменная Горка)

24 снежня

21.00, 23.00 — святыя Імшы ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

10.00, 12.00, 14.00 — святыя Імшы

26 снежня

10.00, 12.00 — святыя Імшы

Касцёл Святога Антонія (Малінаўка)

(пр-т газеты «Звязда», 18; ЖЭС-84, за рынкам «Маскоўскі»)

24 снежня

20.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

09.00, 11.00 — святыя Імшы

Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

(вул. Янкі Лучыны, 14, ЖЭС 124)

24 снежня

22.00, 24.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

10.00 — святая Імша. Пасля літургіі — тэатральная пастаноўка (дзеці)

26 снежня

9.00 — святая Імша

Касцёл Святога Міхала Арханёла (Гатава)

(вул. Металургічная — канцавы прыпынак аўтобусаў — г.п. Гатава)

24 снежня

21.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

08.00 — святая Імша

Касцёл Хрыста Збаўцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Шабаны)

(вул. Арджанікідзэ, 6 — Цэнтр Святога Язэпа)

25 снежня

09.00 — святая Імша

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны)

(пасёлак Лясны — аўтобусны прыпынак «Зялёны бор»; даезд аўтобусам 113)

24 снежня

21.00 — святая Імша ў вігілію Нараджэння Пана

25 снежня

11.30, 13.00 — святыя Імшы

26 снежня

20.00 — святая Імша.

Грэка-каталікі

Цэнтр Святога Язэпа

вул.Арджанікідзэ, 6; ст.метро «Аўтазаводская»

24 снежня

19.30 — Літургія святога Васіля Вялікага

25 снежня

11.00 — Літургія

12.00 — Святкаванне для дзяцей.

Касцёл святых Сымона і Алены (Чырвоны)

(пл. Незалежнасці, 15)

Парафіі Святога Духа і Маці Божай Нястомнай Дапамогі

24 снежня

21.30 — Літургія святога Васіля Вялікага

25 снежня

11.00, 18.00 — Літургія

У святочных набажэнствах у Цэнтры Святога Язэпа прымуць удзел прыхаджане Парафіі Святога Міколы Цудатворцы.

Паводле catholic.by, svjazep.org

Фота prosto-free.livejournal.com

Поделиться ссылкой: