Юрыст Валянцін Стэфановіч быў апрануты Дзедам Марозам, было таксама некалькі Сьнягурак. Праваабаронцы сабраліся каля Чырвонага Касьцёлу, але далей іх не прапусьціў кардон міліцыі. Да уваходу ў Палату Прадстаўнікоў дазволілі прайсьці толькі адной Сьнягурцы, Алене Валынец. Хаця і яе не пусьцілі нават ў прыёмную, ніводзін дэпутат ня выйшаў прыняць ад яе пэтыцыю, якую давялося укінуць у паштовую скрыню.

Як патлумачыў Радыё Свабода, Валянцін Стэфановіч, у пэтыцыі ўтрымліваецца просьба патлумачыць, што ўнесеная пытаньне аб скасаваньні артыкулу 193-1 у парадак дня сэсіі. Калі не, то праваабаронцы патрабуюць неадкладна яго ўключыць.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак адзначыў, што праваахоўныя органы чарговы раз паказалі, што ня ўмеюць абыходзіцца з людзьмі. Бо гэта цалкам законнае права кожнае выбарніка – перадаць зварот да дэпутатаў.

Сьнягуркі ў прысутнасьці кіраўніцтва ГУУС падпісваюць пэтыцыю

Падпісвае Іра Тоўсьцік

Усіх у Палату не пусьцілі, у чаканьні галоўнай сьнягуркі зладзілі карагод

Валер Шчукін, Алена Валынец і Павал Левінаў пасьля перадачы пэтыцыі ў Палатку

Поделиться: