“Мы ня можам у аднабаковым парадку зьнізіць для Эўразьвязу кошт візаў. Мы хочам, каб і нашы грамадзяне маглі свабодна і па мінімальнай цане выяжджаць у эўрапейскія краіны”, — цытуе Петрышэнку Інтэрфакс.

“Зь вясны сёлета мы вельмі актыўна працуем у межах праграмы “Ўсходняга партнэрства”, адным з элемэнтаў якой зьяўляецца спрашчэньне візавых працэдураў”, — нагадаў прадстаўнік МЗС.

“Мы разглядаем гэты працэс з пункту гледжаньня арганізацыі яго ў двухбаковым напрамку”, — сказаў Ігар Петрышэнка, выступаючы перад сябрамі Нацыянальнага сходу.

“Мы будзем займацца гэтай праблемай, думаю — прыйдзе да пэўнага выніку ў частцы паніжэньня кошту віз і павышэньня прытоку замежных турыстаў у Беларусь”, — паабяцаў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Поделиться: