Ад 2001-га 4000 беларусаў папрасілі палітычнага прытулку ў Швецыі

Колькасць беларусаў, што папрасілі палітычнага прытулку ў гэтай скандынаўскай краіне, змянялася ўвесь час. Калі ў 2001 годзе іх было 331, то ў наступным ужо 722, а ў 2003 – 901. Далей назіраўся паступовы спад. Толькі ў 2006 годзе колькасць палітэмігрантаў узрасла з 372 да 432.

За 2008 год да ўладаў Швецыі з просьбай атрымаць прытулак па палітычных прычынах звярнулася 361 асоба з Беларусі. Колькасць мужчын сярод беларускіх палітэмігрантаў у Швецыю за гэтыя гады ў сярэднім ў тры-чатыры разы перавышала колькасць жанчын.

«Ахвяры рэжыму» уцякаюць ад беларускага сацыялізму ў шведскі. Хітрасці беларусам не займаць.

Алесь Пілецкі, ідэя biespartyjny.livejournal.com

Поделиться: