У краме сабраўся вялікі натоўп пакупнікоў, якія больш за гадзіну не маглі выйсці. Вялізная чарга з вуліцы падпірала ўваход. У людзей пачалася паніка, яны крычалі, спрабавалі выйсці і нават выламалі дзверы.

Як распавяла Еўрарадыё адна з пакупніц, нехта нават выклікаў міліцыю, але праваахоўнікі не змаглі справіцца з натоўпам. Праз пэўны час заблакаваных у краме людзей пачалі выпускаць праз чорны ўваход. Аднак і там неўзабаве ўтварылася чарга.

Жарсці вакол зніжак расцягнуліся на паўдня. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Поделиться ссылкой: