Ён сказаў, што стваральнікі партыі будуць працягваць сваю працу:

“Паколькі падчас суду высьветлілася, што сярод заснавальнікаў партыі апынуліся здраднікі, якія адмовіліся ад сваіх подпісаў, то мы перагледзім сьпіс стваральнікаў БПП. Таксама будзем агітаваць пайсьці ў партыю больш перакананых людзей. І будзем рыхтавацца да новага з’езду”.

Незалежныя аналітыкі адзначаюць, што ў Беларусі і раней было надзвычай цяжка зарэгістраваць апазыцыйную палітычную партыю. А пасьля таго, як згодна з папраўкамі ў выбарчае заканадаўства, партыі могуць вылучаць сваіх кандыдатаў і ў тых выбарчых акругах, дзе ў іх няма сваіх суполак, гэта стане яшчэ цяжэйшай справай.

Поделиться: