Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні, падчас праверкі дакумэнтаў “устаноўлены шматлікія парушэньні пры правядзеньні сходаў заснавальнікаў партыі БХД”.

Многія з апытаных грамадзянаў на сходах па вылучэньні дэлегатаў на ўстаноўчы зьезд не прысутнічалі і заснавальнікамі гэтай палітычнай партыі не зьяўляюцца. Паводле міністэрства, гэтыя факты сьведчаць, што шэраг прадстаўленых пратаколаў ёсьць сфальшаванымі. Таксама шэраг апытаных грамадзянаў, указаных у якасьці заснавальнікаў, заявілі, што наогул нічога ня ведаюць аб стваранай партыі і свой подпіс ня ставілі, альбо былі ўведзены ў зман адносна рэальных мэтаў збору подпісаў. Міністэрства паведамляе і пра іншыя парушэньні. Прадстаўлены сьпіс заснавальнікаў партыі па многіх асобах утрымлівае зьвесткі, якія не адпавядаюць сапраўднасьці:няправільна ўказаныя прозьвішчы, імёны, месца жыхарства і гэтак далей.

Міністэрства робіць выснову, што ўстаноўчы зьезд партыі БХД ад 31 кастрычніка 2009 года, а таксама вылучэньне дэлегатаў на яго “праведзены са шматлікі парушэньнямі дзейнага заканадаўства. Гэтыя парушэньні маюць няўхільны характар, у зьвязку з чым зьезд ня можа быць прызнаны легітымным, а яго рашэньні правамоцнымі”.

Поделиться: