Паводле падпісанай 24 жніўня дамовы, сума страхавога пакрыцця склала 30 тыс. даляраў на кожнага лётчыка.

Нагадаем, 24 жніўня былі падпісаны яшчэ дзве дамовы: першая — дамова добраахвотнага страхавання паветранага судна на 870 тыс. даляраў ЗША; другая — дамова добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў паветраных судоў з лімітам адказнасці перад трэцімі асобамі на 1 млн. даляраў ЗША.

Што да самалёта, то страхавая кампанія яшчэ чакае ад вайскоўцаў шэраг тэхнічных дакументаў. Пасля іх атрымання будзе прынята рашэнне пра выплаты.

Па трэцяй дамове прэтэнзій ні да ЗАСТ «Прамтрансінвест», ні да Міністэрства абароны Беларусі не было.

Матэрыялы расследавання катастрофы паступілі ў Мінабароны Беларусі з Польшчы 20 кастрычніка. На наступны дзень беларускія вайскоўцы паабяцалі, што пасля вывучэння і аналізу прадставяць матэрыялы грамадскасці.

Поделиться ссылкой: