6.099 чалавек былі шпіталізаваны. За 1 снежня зарэгістраваны 3.524 выпадкі грыпу і ВРІ. Паводле звестак на 2 снежня, у трох установах адукацыі вобласці быў прыпынены вучэбны працэс.

Прэс-служба і ўпраўленне аховы здароўя па-ранейшаму не інфармуе пра цыркуляцыю ў вобласці грыпу A/H1N1 і пра захворванне на пнеўманію. Толькі па стане на 10 лістапада ўпраўленне аховы здароўя паведамляла пра восем памерлых ад пнеўманіі. Разам з тым, галоўны ўрач Мазырскай цэнтральнай паліклінікі Ігар Баранаў казаў аб 500 выпадках пнеўманіі, дзевяці жыхарах раёна, памершых ад пнеўманіі, і аб тым, што ў раёне зарэгістравана сем выпадкаў грыпу A/H1N1.

На сайце Гомельскага гарвыканкама размешчаны загад начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалая Васількова ад 9 лістапада “Аб прафілактыцы ўнутрыбальнічных пнеўманій”. У ім гаворыцца, што па стане на 6 лістапада ва ўсіх раёнах зарэгістраваны выпадкі захворвання насельніцтва на пнеўманію як ускладненне на ВРІ або грып. З 1 па 6 лістапада ў стацыянары вобласці з пнеўманіяй было шпіталізавана 730 хворых. Начальнік упраўлення аховы здароўя загадаў: ажыццяўляць шпіталізацыю хворых з ВРІ, грыпам і пнеўманіяй у машынах хуткай медыцынскай дапамогі ў масках; пры наяўнасці магчымасці ажыццяўляць размяшчэнне пацыентаў з пнеўманіяй толькі ў баксіраваныя палаты; арганізаваць кармленне гэтых хворых у палатах, дастаўку ежы рабіць у апошнюю чаргу.

Згодна з загадам, трэба арганізаваць змену спецадзення медыцынскага персаналу пры ўваходзе і выхадзе з гэтых палат і знаходжанне пацыентаў з пнеўманіяй у саматычных аддзяленнях у масках, выдзяляць кожнаму пацыенту па чатыры аднаразовыя маскі на суткі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання яго ў стацыянары.

Поделиться ссылкой: