“Цяпер Міністэрства культуры, МЗС, Апарат Упаўнаважанага з удзелам аб’яднання беларусаў свету “Бацькаўшчына” працуюць над удасканаленнем механізма ўзаемадзеяння органаў улады нашай краіны з беларусамі замежжа”, – сказаў Леанід Гуляка.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Апарат Упаўнаважанага распрацаваў канцэпцыю праекта закона. Пры яе распрацоўцы ўлічваліся вопыт замежных дзяржаў у гэтай сферы, меркаванні і пажаданні замежных суайчыннікаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый у Беларусі. Канцэпцыя была адобрана. Урад даручыў МЗС сумесна з Апаратам Упаўнаважанага, іншымі зацікаўленымі распрацаваць і ўнесці законапраект на разгляд парламента. Праект дакумента быў распрацаваны і пасля ўзгаднення ўнесены МЗС у Савет Міністраў.

Пры Апараце Упаўнаважанага створаны Кансультатыўны савет кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой. Склад савета сфарміраваны з улікам прапаноў удзельнікаў V з’езда “Беларусаў свету”. У яго ўключаны прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў замежных суайчыннікаў і грамадскіх арганізацый у Беларусі.

Поделиться ссылкой: