Паводле апошніх даных, у выніку аварыі вечарам 27 лістапада загінулі як мінімум 30 чалавек, пацярпелі — 96, лёс 18 пасажыраў невядомы. Усяго ў цягніку на момант крушэння знаходзіліся 682 чалавекі разам з машыністам і праваднікамі.
Генпракуратура РФ кваліфікавала здарэнне як тэракт, паведамляе РІА Новости. Зараз на месцы аварыі знаходзіцца намеснік генпракурора Расіі Віктар Грынь, які курыруе ў ведамстве расследаванне асабліва цяжкіх злачынстваў, а сам генпракурор Юрый Чайка спыніў адпачынак, каб асабіста кантраляваць расследаванне інцыдэнту.
Паводле інфармацыі РІА Новости, хуткі цягнік № 166 “Невский экспресс” развівае хуткасць да 200 км за гадзіну і ідзе з Масквы да Санкт-Пецярбурга 4,5 гадзіны. Па раскладзе, ён павінен быў прыбыць у Санкт-Пецярбург 27 лістапада ў 23.30. Каля 22.00 машыніст перадаў дыспетчару, што цягнік сышоў з рэйкаў. Паводле афіцыйных даных, перакуліўся адзін вагон, аднак відавочцы сцвярджаюць, што перакуліліся два вагоны.
На месцы крушэння “Невского экспресса” на чыгуначным палатне выяўлена варонка памерам паўтара метра на метр. Спецслужбы шукаюць часцінкі выбуховага рэчыва. Пасажыры расказваюць, што перад аварыяй чулі характэрны гук.

Поделиться ссылкой: