Паведамленне пра гэта з’явілася 18 лістапада на сайце Мінінфармацыі. Папярэджанні вынесеныя «ў сувязі з парушэннямі ў публікацыях шэрагу друкаваных СМІ патрабаванняў закона „Аб СМІ“».

Як вынікае з паведамлення, 16 лістапада папярэдзілі рэдакцыю «Нашай Нівы», а таксама рэдакцыю і заснавальніка газеты «Ва-банкъ», а 17 лістапада — рэдакцыі «Народнай волі» і «Комсомольской правды» в Белоруссии».

У рэдакцыі «Нашай Нівы» яшчэ не атрымалі тэксту папярэджання і таму не ведаюць, якія публікацыі выклікалі прэтэнзіі Мінінфарма. (Назва артыкула 34 закона «Аб СМІ», па якім вынесена папярэджанне, — «Статус журналіста СМІ».)

«Народная воля» папярэджаная паводле арт. 38 — «Інфармацыя, рапаўсюд якой у СМІ забаронены». Рэдакцыя ўжо атрымала тэкст папярэджання, з якога вынікае, што Міністэрства ўзгледзела ў артыкуле «Не мешай другим отстаивать свободу» (рубрыка”Пункт гледжання», № № 169–70 ад 30 кастрычніка — 2 лістапада) прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці). Публікацыя падпісаная «Ігарам Драко, жыхаром Мінска», які дзеліцца ўласным меркаваннем адносна таго, як варта дзейнічаць апазіцыі на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Пагутарыць з прадстаўнікамі «КП в Белоруссии» БАЖ пакуль не атрымалася — генеральная дырэктарка ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» Галіна Малішэўская паведаміла, што зараз адбываецца нарада, і звязацца з ёй можна будзе праз некалькі гадзін. З паведамлення Мінінфармацыі вынікае, што «Комсомольскую правду» в Белоруссии» папярэдзілі паводле арт. 4 («Асноўныя прынцыпы дзейнасці СМІ») і 49 («Пісьмовыя папярэджанні»). Журналістам Радыё «Свабода» ў рэдакцыі паведамілі, што газета стала ахвярай «сьвінога грыпу» — «у рэальныя формы выліліся абяцанні намесніцы міністра інфармацыі Ліліі Ананіч на пачатку лістапада ўжыць адэкватныя захады супраць незалежных СМІ, якія набіраюць наклады „дэзінфармацыяй“ вакол грыпознай сітуацыі».

Заснавальніка і рэдакцыю «Ва-банкъ» (бясплатнай рэкламна-інфармацыйнай газеты, якая таксама выдаецца ЗАТ «БелКП-ПРЕСС») папярэдзілі па артыкулах 14 («Перарэгістрацыя СМІ»), 38 («Інфармацыя, рапаўсюд якой у СМІ забаронены») і 49 («Пісьмовыя папярэджанні»).

«У папярэджаннях прадпісана ліквідаваць ў дзесяцідзённы тэрмін парушэнні закона, пра што ў вызначаным парадку паведаміць Міністэрству інфармацыі», — гаворыцца на сайце міністэрства.

«Праўда пра грып выклікала ў чыноўнікаў раздражненне? Ці запрашэнне да Мядзведзева? Інакш патлумачыць супадзенне чатырох папярэджанняў цяжка», — разважаюць журналісты на сайце «Нашай Нівы»

Іосіф Сярэдзіч: У папярэджаньні мінінфармацыі няма ніякай лёгікі

Поделиться ссылкой: