“Яно, у прынцыпе, было ў той ці іншай ступені абмеркавана з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Па такім рашэньні ў нас быў кансэнсус, калі не на 100, дык на 98%. Бо з аднаго боку, мы канстатуем, няма прагрэсу. Але з другога боку, зачыняць дзьверы ўсё ж было б няправільна. Трэба даць магчымасьць”.

Таксама А.Лябедзька адзначыў, што без “хатняга заданьня” для афіцыйнага Менску гэтае рашэньне было б неэфэктыўным і “праз год мы стаялі б перад вельмі складанай дылемай, што рабіць, якія даваць рэкамэндацыі і прапановы”.

“Хатняе заданьне зразумелае. І ў першую чаргу з правядзеньнем свабодных выбараў. Вось гэта было б эфэктыўным”.

Поделиться: