18.05. Беларускі Еўрапейскі форум завяршыў сваю працу.

17.50. На закрыцці Беларускага Еўрапейскага форуму Выступіў Аляксандр Мілінкевіч: “Без свабодных выбараў, без разняволення грамадздтва на ўсіх узроўнях, без свабоды не будзе еўраінтэграцыі. Свабода будзе выгадна нават тым, хто зараз баіцца, і змагаецца супраць яе. Трэба разумець, што зрабіць годнае жыццё можна прадаючы Свабоду”.

17.40. Удзельнікі форуму прынялі рэзалюцыю і праграму дзеяньняў.

Некаторыя палажэнні рэзалюцыі:

Заяўляем пра нашу падтрымку інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскую супольнасць і наш намер спрыяць паглыбленню стасункаў Беларусі з Еўрапейскім Саюзам;
Ухваляем далучэнне Беларусі да праграмы Ўсходняга партнёрства ЕС;
Выказваем заклапочанасць недастатковымі дзеяннямі беларускага ўраду ў справе лібералізацыі палітычнага і эканамічнага жыцця ў краіне і лічым недапушчальным ужыванне рэпрэсій супраць палітычных апанентаў у Беларусі
Патрабуем ад беларускіх уладаў:

паважаць СМІ, свабоду сумлення і веравызнання, свабоду сходаў і асацыяцый;
прыняць больш дзейсныя захады па эканамічнай лібэралізацыі, гарантаванні адкрытага і справядлівага выбарчага працэсу і аднаўленні мясцовага самакіравання ў Беларусі;

План дзеянняў. Дейнасць у Беларусі:

Выкарыстанне дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам для максімальнага пашырэння палітычных і грамадзянскіх свабодаў;
Інфармаванне грамадзянаў краіны пра перавагі еўрапейскай інтэграцыі, магчымасці супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю;
Правядзенне кампаніі, скіраванай на зніжэньне коштаў і спрашчэнне працэдураў атрымання шэнгенскіх візаў;
Наладжванне прафэсійнага і экспэртнага дыялогу з мэтай большага заангажавання ЕС у беларускія справы;
Падтрымка праеўрапейскіх ініцыятываў беларускіх грамадзянаў.

Дзейнасць па-за межамі Беларусі.

Давядзенне меркавання беларускага грамадзтва да грамадзянаў ЕС, урадаў краінаў-сябраў і еўрапейскіх інстытутаў;
Прасоўвання ў ЕС і міжнародных арганізацыях рашэнняў, якія будуць спрыяць большай адкрытасці і еўрапеізацыі Беларусі;
Грамадскі кантроль і маніторынг двухбаковых беларуска-еўрапейскіх праектаў;
Наладжванне абмену спецыялістамі, выкладчыкамі, студэнтамі, інфармацыяй з краінамі ЕС.
 

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Аляксандр Мілінкевіч выступае на закрыцці форума..

17.30. Дэлегаты Беларускага Еўрапейскага форуму з невялікімі праўкамі зацвердзілі Рэзалюцыю і Праграму дзеянняў, якія былі прапанваныя дэлегатам.

16.20. У гутарцы з карэспандэнтам “Народная Волі” незалежны эканаміст Сяргей Чалы адзначыў, што на сённяшні дзень эканоміка Беларусі не гатовая да ўступлення ў еўразону: “У ідэале эканоміка Беларусі не павінна быць зарыентаванай ні на Расію, ні на Еўропу. Бо гэта прывядзе да прывязкі нашай эканомікі да эканомік іншых краін. Атрымліваць інвестыцыі мы павінны як з Захаду, так і з Усходу. А вось набіраючы крэдыты ма павінны ясна разумець, на якія мэты будуць патрачаны запазычаныя грошы. Але не ўсе разумеюць гэта. Яскравы прыклад таго. Што не трэба быць прывязаным да таго ж еўра — Польшча. Суседзі маючы сваю валюту здолелі з найменьшымі стратамі для эканомікі пераадолець крызіс”.

16.13. Пачала працу сэкцыя “Грамадзтва”. Мадэратарам выступаее Алена Макоўская, кіраўніца Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Галоўныя выступоўцы: пісьменнік Уладзімер Арлоў, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук, палітолаг Агенцыі гуманітарных тэхналогій Уладзімер Мацкевіч. Алесь Лагвінец агучыў вынікі віктарыны “Як добра ты ведаеш ЕС?”. Першае месца заваяваў Максім Карлюк, другое – Андрэй Безручонак, трэцяе – Арсен Ягорчанка. Уладальнікі 2-га і 3-га месцаў атрымалі па экзэмпляру ўнікальнага выдання “Трышчан”. Пераможцу бліжэйшым часам чакае вандроўка ў Бельгію альбо Францыю. Усе уганараваны памятнымі дыпломамі.

 

16.10. Вуступіў Уладзімір Арлоў. Ён распавёў пра праблему існавання пасткаланіяльнага сіндрому і пра вялікае значэнне гісторыі і культуры для адраджэння беларускай нацыі.
Выкладчык ЕГУ Алесь Смалянчук падзяліўся сваімі ацэнкамі сістэмы адукацыі ў Беларусі і растлумачыў, чаму Беларусь да гэтай пары знаходзіцца па-за Балонскім працэсам, які уніфікуе адукацыйныя сістэмы еўрапейскіх краінаў.

15.55. На 17.15 запланаваны выніковаы брыфінг Аляксандра Мілінкевіча.

15.50. Толькі што на брыфінгу віцэ-маршал Рэспублікі Польшча Збігнеў Рамашэўскі заклікаў беларускую апазіцыю да еднасці: «Я ўпэўнены, што Беларусь і Еўрапейскі Саюз павінны мець добрыя стасункі паміж сабою. Але для гэтага беларуская апазіцыя павінна аб’яднацца з тым, каб атрымаць права выказваць свае погляды. Я ведаю, што частка апазіцыі праігнаравала Беларускі Еўрапейскі форум. У мяне запланаваныя сустрэчы з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, старшынём партыі «Свавядлівы свет» Сяргеем Калякіным. Я буду пераконваць іх у тым, што белаларускай апазіцыі патрэбны кампраміс для аб’яднаня».

Збігнеў Рамашэўскі.

 

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

15.20. Агучаны імёны пераможцаў фотаконкурсу “Еўрапейская Беларусь”. Першае месца атрымаў Андрэй Рогач са Смаргоні, другое – Уладзімір Бутурля з Мінску, трецяе – Яўген Жукаў, таксама мінчук. Прыз глядацкіх сімпатый узяла Кацярына Азарава з Гродна.

14.40. Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч  зрабіў заяву: «Рада ЕС заклікае Еўракамісію тэрмінова пачаць перамовы з беларускімі ўладамі наконт спрашэчння візавага рэжыму паміж Беларуссю і краінамі ЕС». Мяркуецца, што размова можа ісці аб зніжэнні кошту шэнгенскіх візаў для грамадзян Беларусі.

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Яцэк Пратасевіч.

14.05. Сваім стаўленнем да Беларускага Еўрапейскага форума падзяліўся пісьменнік Уладзімір Арлоў: “Добра, што ідэі еўраінтэграцыі цікавяць айчынных палітыкаў. Асабіста мне ўзгадваюцца словы былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Ён некалі казаў: “Еўрапейская канфігурацыя не будзе завершанай без уступлення ў ЕС Беларусі і Украіны”.

Там у і я спадзяюся, што беларуская мова некалі стане адной з дзярдаўных моваў ЕС”.

13.40. У гутарцы з карэспандэнтам «Народнай Волі» старшыня незарэгітраванага Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык адзначыў: «Добра, што такі форум усёж такі праводзіцца. Гэта лепш, чым нічога не рабіць. Але, у той жа час я не думаю, што пасля працы Беларускага Еўрапейскага форума не будуць пастаўлены нейкія прынцыпова новыя задачы. Справа ў тым, што лозунг «Беларусь — у Еўропу» быў выкарыстаны яшчэ Зянонам Пазьнаком на выбарах 1994 года. Ён дагэтуль застаецца актуальным, бо беларусы — еўрапейцы. Добра, што ёсць людзі, якія гатовыя абмяркоўваць гэтую праблему».

13.30. На 14.30 запланаваны брыфінг з удзелам дэпутата Еўрапейскага парламенту Збігнева Рамашэўскага і кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Эмануіласа Зінгерса.

13.20. Да прысутных звярнулася Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка: «Пятнаццаць гадоў таму беларуская ўлада раскалола наша грамадства. Зараз няма еднасці нават у некаторых сем’ях. Лічу, што Беларускі Еўрапейскі форум павінен стаць платформай не толькі для збліжэння Беларусі з ЕС, але і платформай да вяртання нашага грамадства да кансалідацыі. Мы павінны стаць моцнай дзяржавай, як у часы ВКЛ. Жыве Беларусь!»

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

 

Зінаіда Бандарэнка.

13.15. Як толькі што праінфармаваў старшыня мандатнай камісі Беларускага Еўрапейскага форуму Юрась Губарэвіч па стане на 12.30 удзел у працы форуму прыймае 809 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама замежныя госці з Расіі, Латвіі, Літвы і Польшчы.

12.50 Зьяўленьне сустрашыні БХД Паўла Севярынца на сцэне суправаджалася аплядысмэнтамі.

Севярынец: “18 гадоў таму Беларусь стала незалежнай. Гэта ўзрост паўналецьця. Не сьціхае рэха купалаўскага пытаньня: “А хто там ідзе?” Адказваюць, што тутэйшыя, савецкія, расейцы з пазнакай якасьці. Але мы — беларусы. Значыць мы — эўрапейцы. Беларуская эўрапейскасьць зыходзіць з нашай агульнай тысячагадовай гісторыі. Ня можа быць новай Беларусі без пакаяньня, бязь Бібліі, бяз Госпада Бога. А сёньняшні рэжым бязбожны і нехрысьціянскі. Таму ён асуджаны Богам і гісторыяй. І гэты рэжым мусіць сысьці. Наступным прэзыдэнтам Беларусі будзе сапраўды эўрапеец, які верыць у Бога і любіць Беларусь. Але недалёкі і той час, калі Беларусь будзе прапаноўваць свайго кандыдата на пасаду прэзыдэнта Эўрапейскага зьвязу. Некаторыя ўжо казалі напярэдадні форуму, што тут сабраліся людзі, якія ўжо пра ўсё дамовіліся ўладай. Ці верыце вы, што гэтая ўлада здольная пабудаваць свабодную эўрапейскую Беларусь? (Заля хорам адказала: “Не!”) Ці мусім мы, дэмакратычная супольнасьць, самі будаваць дэмакратычную Беларусь? (“Так!” — адказала заля.) Мы гатовыя ўзяць адказнасьць за гэтую краіну”.

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Павел Севярынец.

12.45. Выступаючы на Беларускім Еўрапейскім форуме старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў: «Зараз, як ніколі раней Беларусь стаіць перад гістарчным выбарам. Пераважная большасць людзей выступае за еўраінтэграцыю. Але сярод палітыкаў няма адзінай думкі наконт таго, як Беларусі ісці ў Еўропу. Таму варта адзначыць, што сапраўдны еўрапейскі палітык не той хто хоча, каб нашай краінай кіравалі з Брусэлю, а той хто паважае родную краіну, культуру і гісторыю.

Ці здольная сённяшня беларуская ўлада стаць еўрапейскай? Лічу што так, але калі гэта будзе даказана пры правядзенні празрыстых і дэмакратычных выбараў. Калі ў краіне не будзе палітычных вязняў, не будзе пераследу па палітычных матывах, будуці свабодныя СМІ і свабодныя выбары».

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Аляксандр Мілінкевіч.

12.20. Толькі што перад прысутнымі з прывітальным словам выступіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. У прыватнасці ён адзначыў: «Можа здавацца, што еўрапейская палітыка ў дачыненні да Беларусі не з’яўляецца амбіцыйнай, але праграма «Ўсходняе партнёрства» створана для беларускага і іншых народаў з тым, каб яны хутчэй апынуліся ў Еўрапейскім Саюзе. Паверце, гэта не салодкія мары, гэта цалакам магчыма. Для гэтага вам зараз патрэбныя мужнасць, моц, і ліэр, якому будуць верыць людзі. І які зможа ўзяць адказнасць за людзей і краіну».

Таксама Яцэк Пратасевіч сказаў аб тым, што «Еўрапарламент будзе і далей супрацоўнічаць з людзьмі, якія адстойваюць прынцыпы дэмакратыі ў Беларусі. Па меньшай меры да той пары, пакуль выбары ў Беларусі не будуць свабоднымі і дэмакратычнымі».

12.00. У экслюзіўным інтэрвью «Наронай Волі» ацэнку Белерускаму Еўрапейскаму форуму даў экс-дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Беларусі Валерый Фралоў: «Шчыра кажучы, мяне дастала валтузня ў апазіцыйных шэрагах. Тут ідзе барацьба за неіснуючую ўладу. Таму лічу, што Аляксандр Мілінкевіч абраў правільны шлях. Нягледзячы на крытыку ў яго адрас ён робіць сваю справу — імкнецца маленькімі крокамі прывесці Беларусь у Еўропу. Пэўны вынік ад дзеянняў, у тым ліку і Мілінкевіча, ёсць. Еўропа ўцягвае Беларусь у дыялог. На гэтым фоне ў Беларусі абвешчана беларусізацыя. Гэта, безумоўна, пазітыўна».

11.35. Толькі што перад дэлегатамі форуму выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. У сваёй прамове ён адзначыў: «Я ўпэўнены, што у беларускім грамадзтве шмат людзей, якія бачаць Беларусь у Еўропе. Гэтыя людзі ва ўладзе і бізнесе.

На мой погляд, добра, што адбываецца гэты форум, але самая цяжкая праца пачнецца пасля яго правядзення. Думаю, што калі ў грамадстве ўзрасце еўраінтэграцыі Беларусі, дык тады можна будзе казаць, што форум меў пэўны вынік».

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Стэфан Эрыксан.

З відэазваротам да прысутных звярнуўся былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел. Ён выказаў упэўненасць, што рана ці позна «мы будзем вітаць беларускіх сяброў у еўрапейскай сям’і».’

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

11.20. Беларускі Еўрапейскі форум адкрыўся. Вольных месцаў у зале ПК МАЗ, якая разлічана амаль на 1000 чалавек няма.

На мерапрыемстве ў якасці гасцей прысутнічаюць амбасадары Швецыі — Стэфан Эрыксан і Літвы — Эдмінас Багдонас.

З прывітальным словам да дэлегатаў і гасцей форума зараз звяртаецца намесні старшыні Руху «За свабоду» Віктар Карняенка: “Ці можам мы палепшыць жыцьцё ў краіне, калі мы ня будзем удзельнічаць у працэсах, якія ідуць у краіне? Не! І яшчэ раз: не! Прыхільнікаў эўраінтэграцыі зараз у краіне даволі шмат, але яны не скаардынаваныя. Мы не ставім сваёй задачай некага перамагчы, паставіць на месца. Мы ставім задачай пераканаць тых людзей, якія яшчэ не з намі”.

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Віктар Карняенка.

У сваёй прамове ён адзначыў, што адной з асноўных задач гэтага форуму з’яўляецца «Спрыянне кансалідацыі тым сілам, якія бачаць Беларусь у вялікай еўрапейскай сям’і».

11.10. Праца форуму пачалася з выканання гімну “Магутны Божа”. На сцэнне ўсталяваны вялікі экран, з якога вядзецца відэтрансляцыя з’езду.

10.40. Чакаецца, што праца Форуму будзе разбіта па некалькі тэматычных секцыях. Такіх як: «Стан, перспектывы і выклікі адносінаў Беларусь — ЕС». У межах гэтай секцыі выступіць кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

У секцыі «Эканоміка» запланаваны выступы эканамістаў Сяргея Чалага, Аляксандра Чубрыка і Міхася Залесскага.

Трэцяя тэматычная секцыя — «Грамадства». Тут выступяць: пісьменнік Уладзімір Арлоў, прафесар Алесь Смалянчук і прадстаўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій Уладзімір Мацкевіч.

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

* * *

10.00. У 9 гадзін распачалася рэгістрацыя дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі форум. Дэлегатамі вылучаныя 1063 чалавекі.

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

Сярод прысутных заўважаны: Віктар Карняенка, Юрый Губарэвіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў, Валерый Фралоў.

На мерапрыемстве насуперак прагнозам акрэдытавана здымачная група Беларускага тэлебачання.

Адкрыццё Форуму плануецца на 11.00.

Фота: «Народная Воля», Радыё Свабода, milinkevich.org.