Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Савета ЕС.

У прэс-службе не сталі каментаваць распаўсюджаную СМІ інфармацыю аб тым, што праект рэзалюцыі прадугледжвае прадаўжэнне прыпынення санкцый да кастрычніка 2010 года.

Упершыню візавыя санкцыі былі ўведзены ў 2004 годзе ў адносінах да чатырох беларускіх чыноўнікаў, да 2006 года спіс вырас да 41 чалавека, якіх ЕС абвінавачваў у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

У кастрычніку 2008 года кіраўнікі МЗС краін ЕС прыпынілі на паўгода дзеянне санкцый для 36 персон з гэтага спісу. У ім засталіся пяць чалавек: тыя, каго Еўропа падазрае ў дачыненні да палітычных знікненняў у 1999—2000 гадах (экс-міністры ўнутраных спраў Юрый Сівакоў і Уладзімір Навумаў, былыя дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман і камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка), а таксама кіраўнік Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына.

16 сакавіка 2009 года на пасяджэнні ў Бруселі замарожванне санкцый было прадоўжаана ўжо на дзевяць месяцаў. Пры гэтым дзеянне згаданага спісу прадаўжалася на год.

У заяве па выніках сустрэчы міністры абяцалі Мінску магчымасць поўнай адмены ўсіх абмежавальных мер. Брусель удакладніў пяць прыярытэтных галін, дзе Беларусі неабходны паляпшэнні. Гэта рэформа выбарчага заканадаўства; забеспячэнне свабоды аб’яднанняў; стварэнне ўмоў для дзейнасці няўрадавых арганізацый; свабода прэсы; зняцце абмежаванняў для свабоды асобы.

Поделиться: