«На сённяшні дзень экспартны кошт азербайджанскай нафты высакаваты, не складаецца эканоміка на іншым канцы гэтай трубы. Але гэта пакуль. Таму, калі мы дамовімся і гэта будзе эканамічна выгадна, мы неадкладна пачнем рэалізоўваць гэты праект. Зацікаўленасць Азербайджана, прыкаспійскіх дзяржаў, Украіны і Беларусі ў гэтым ёсць « ‑‑ адзначыў А. Лукашэнка ў інтэрв’ю азербайджанскаму агенцтву «Trend News» напярэдадні афіцыйнага візіту ў Мінск прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, паведамляе інфармацыйнае агенства «Інтэрфакс».

Кіраўнік Беларусі таксама адзначыў, што з тэхнічнага пункту гледжання гэты праект магчымы.
«Абсалютна без праблем мы можам паставіць у Мазыр (на Мазырскі НПЗ) вашу вельмі якасную нафту для перапрацоўкі на нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах.
Вядома, трэба таксама мець на ўвазе, што гэта будзе ўварванне на ўжо аформлены рынак, дзе склаліся пэўныя сувязі. Таму гэты працэс няпросты « — адзначыў Лукашэнка.

Нафтаправод «Адэса — Броды» пабудаваны ў 2001 паміж горадам Адэса на Чорным моры і горадам Броды ў Львоўскай вобласці, дзе ён састыкаваны з нафтаправодам «Дружба».

Па ім меркавалася транспартаваць каспійскую і казахстанскую нафту ў абыход турэцкіх праліваў з порта Паўднёвы пад Адэсай на НПЗ Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ў Паўночную Еўропу праз Гданьскі порт.

Нафтаправод будаваўся на працягу 1996‑2002 гадоў. Кошт будаўніцтва склаў каля 100 млн. даляраў. Планавалася, што пасля яго пабудовы будзе пракладзена труба з Брод да польскага Плоцка, які ўжо злучаны нафтаправодам з Гданьскам. Аднак з 2002‑га па 2004‑ы гады нафтаправод прастойваў, паколькі ўрад Украіны не атрымаў ад нафтавых кампаній, што працуюць на Каспіі, гарантый па загрузцы яго сыравінай. Расія дамагалася выкарыстання гэтага ўчастка ў рэверсным рэжыме для паставак расійскай нафты ў парты Міжземнамор’я. 18 жніўня 2004‑га года Расія і Украіна падпісалі доўгатэрміновае пагадненне аб транзіце нафты.

Выкарыстанне нафтаправоду «Адэса‑Броды» па яго першапачатковаму прызначэнню можа ўдарыць па энергетычнай манаполіі Расіі ў каінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Поделиться: