Сёння раніцай патэлефанаваў чыноўнік з Менгарвыканкама, адказны за масавыя мерапрыемствы, і  паведаміў, што было прынята станоўчае рашэнне ў выдзяленне залы Дома культуры Менскага аўтазавода. І зараз нам застаецца падпісаць дамову непасрэдна ўжо з кіраўніцтвам гэтага памяшкання. Канешне, гэта сведчыць пра наяўнасць пэўнай адмоўнай практыкі, калі памяшканні выдзяляюцца ў апошні момант для такой вялікай колькасці людзей, і гэта, канешне, патрабуе дадатковых арганізацыйных намаганняў, што стварае нам пэўную колькасць праблемаў. Мы падавалі заяўкі на выдзяленне памяшкання  яшчэ напрыканцы верасня, пайшлі заяўкі ў шэраг памяшканняў горада Менска, а таксама быў накіраваны ліст на адрас Менгарвыканкама, і шкада, што за такі працяглы час не атрымалася ў нармальным рэжыме вырашыць гэтае пытанне.

Чакаецца, што ў Форуме прыме ўдзел каля 1200 чалавек. У тым ліку запрошаныя дэпутаты з краінаў Еўразвязу. Пакуль што прадстаўнікі беларускіх уладаў, якія былі запрошаны на Форум, не пацвердзілі свайго ўдзелу.


Поделиться: