Сутнасць прэтэнзій аператара такая: у кароткі перыяд у канцы студзеня 2008 года з SIM-карты Баранава была зробленая вялізная колькасць званкоў са шматлікіх краінаў свету на агульную суму ў 34 367 509 рублёў. Сп. Баранаў фізічна не мог знаходзіцца ў розных краінах адначасова, але прадстаўнікі аператара спасылаюцца на пункт дамовы, паводле якога адказнасць за захаванне SIM-карты нясе абанент. Ён не мае права перадаваць яе трэцім асобам. І, адпаведна, абавязаны аплаціць паслугі.

Верагодней за ўсё, картка была кланаваная, а яе дадзеныя былі распаўсюджаныя праз інтэрнэт.

Абанент мае намер працягваць судзіцца з аператарам. Ён рыхтуе скаргу ў вышэйшую інстанцыю. А плаціць пазыку, з якой катэгарычна не згодны, пакуль не будзе, паведамляе сайт “Onliner”.

Поделиться ссылкой: