Прызыўная кампанія праводзіцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта № 538 ад 9 лістапада. У адпаведнасці з гэтым актам на тэрміновую ваенную службу будуць прызваныя грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. Маладое папаўненне павінна быць накіравана ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і вайсковыя фарміраванні краіны да 1 сакавіка 2010 года.

Указам вызначана, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў вайсковыя часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і назначаюцца на вайсковыя пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іянізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і работамі з кампанентамі ракетнага паліва.

Беларускай чыгунцы даручана забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржорганаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу; ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій — накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягнення іх да адказнасці.

Інфармацыя аб выніках прызыву павінна быць прадстаўлена ўрадам прэзідэнту да 20 красавіка 2009 года.

Поделиться ссылкой: