На самым пачатку ён заявіў, што разлічвае на актыўны ўдзел нямецкіх партнёраў у прыватызацыі. Параўнаў нармалізацыю адносінаў Еўропы з Беларуссю з падзеннем Берлінскай сцяны ў агульнаеўрапейскім маштабе. За апошні год, сказаў ён, было дасягнута больш, чым за ўсе папярэднія гады ізаляцыі.

І працытаваў словы Далі Грыбаўскайтэ, якімі тая адказала на крытыку Саннікава ў Рызе пра бясплённасць палітыкі ізаляцыі.

Акрамя Грыбаўскайтэ, ён працытаваў Гётэ: хто хоча рухацца ўпэўнена, не павінен спяшацца. І заклікаў да цярпення.

Макей на адкрыцці «Мінскага форуму» загаварыў пра незваротнасць (фота)

Уладзімір Макей (у цэнтры) і пасол ФРГ Гебхарт Вайс.

Макей на адкрыцці «Мінскага форуму» загаварыў пра незваротнасць (фота)

Макей на адкрыцці «Мінскага форуму» загаварыў пра незваротнасць (фота)

У параўнанні з мінулым годам у Макею дадалося ўпэўненасці і публічнасці. У ім стала больш чагосьці такога пуцінскага ў інтанацыях.

Памылкова ацэньваць сітуацыю ў Беларусі толькі па грамадска-палітычнай сферы, але трэба таксама і па стабільнасці ў сацыяльна-эканамічнай сферы, нізкім узроўні беспрацоўя, стане сістэмы аховы здароўя, даказваў Макей.

Беларусь спадзяецца на поўнае зняццё санкцый у лістападзе. Усе інакшыя рашэнні будуць перашкодай, — строга, але неяк паспешліва заявіў ён. І, не зрабіўшы належнай паўзы, пайшоў ганіць тактыку бізуна і перніка, выступаць за ўцягванне краіны ў інтэграцыю без папярэдніх умоваў.

А ў чым інтэграцыя? Беларусь зацікаўленая ў крэдытах і інвестыцыях, заявіў ён і доўга пералічваў установы, ад якіх такоўскія могуць прыплыць. У той жа час «Беларусь не ставіць задачы поўнага ці асацыяванага членства ў Еўрасаюзе», сказаў Макей.

Ён заклікаў да змякчэння візавага рэжыму, прывёўшы лічбы: у 2008 годзе Еўрасаюз наведалі на 20% грамадзянаў Беларусі менш, чым у 2007-м.

Скончыў ён цытатай са Шпэнглера пра незваротнасць усяго таго, што адбываецца. У зале кожны зразумеў цытату па-свойму.

Але энтузіязму яна не выклікала.

* * *

13 акрэдытаваных у Менску паслоў, а ўсяго — прадстаўнікі 21 краіны прысутнічалі на адкрыцці XII «Мінскага форуму», што праходзіць з 4 па 6 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў.

Сёлета яго тэма — «Беларусь і Усходняе партнёрства: перспектывы развіцця ў сферах палітыкі, эканомікі і грамадства». На форум з’едуцца ўрадоўцы, навукоўцы, дэпутаты з розных еўрапейскіх дзяржаваў.

У адкрыцці форуму маюць узяць удзел паслы ФРГ і Швецыі Гебхарт Вайс і Стэфан Эрыксан, намеснік міністра замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус, старшыня Усходняга камітэта германскай эканомікі Клаўс Мангольд.

На Форуме будуць працаваць тры працоўныя групы: «Замежная палітыка: Беларусь — сусед у Еўропе», «Эканоміка: новыя задачы эканамічнай палітыкі», «Грамадства: новыя формы ўзаемадзеяння паміж дзяржавай і грамадствам».

У сваім выступе Клаўс Мангольд падтрымаў Макея адносна «неабходнасці цярпення». «За кожнай ідэяй павінны стаяць людзі. Не трэба прыходзіць сюды [у Беларусь] з бачаннямі», — заявіў ён.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Поделиться: