“Яна памерла ад пнэўманіі”, — заявіў суразмоўца карэспандэнту “Свабоды”. — Больш дакладны дыягназ паставяць калегі ў Берасьці, куды мы накіравалі для аналізу неабходныя матэрыялы. Гаварыць яшчэ нешта дадаткова я ня маю права.

Настаўнікі Толкаўскай БШ, зь якімі таксама ўдалося пагутарыць, паведамілі, што ў пятніцу 30 верасьня быў апошні дзень заняткаў перад канікуламі. Настаўніца, пра якую гутарка, прыйшла на працу з прыкметамі прастуды, але правяла свае ўрокі і клясную гадзіну. Да ўрача зьвярнулася толькі ў панядзелак.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»