Помнік быў знішчаны з-за таго, што яго вянчаў сімвал рускага царызму — двухгаловы арол, а шыльдачку знайшлі археолагі Полацкага дзяржаўнага універсітэта падчас даследаванняў катлавана пад будаўніцтва новага помніка на месцы разбуранага, адраджэнне якога запланавана на канец бягучага года.

Падчас расчысткі катлавана супрацоўнікі ПДУ на чале з кандыдатам гістарычных навук Дзянісам Дукам паводле падказцы мясцовых краязнаўцаў Андрэя Бухавецкага і Сяргея Глушко знайшлі не толькі падмурак узарванага бальшавікамі помніка, але і ягоную закладную пліту, пад якой аказалася тая самая шыльдачка з надпісам: “Памятник заложен 25 июня 1848 года по высочайшему повелению всероссийского государя императора Николая Павловича и с благословения епископа на площади перед кадетским корпусом напротив Николаевского собора».

Даследаванні на месцы маючага адбыцца ўзвядзення помніка, які мусіць замяніць зруйнаваны, працягваюцца.

 

Поделиться: