Як перадае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ціснуць на Беларусь бесперспектыўна. “Мы знаходзімся напярэдадні паседжанні ЕС па пытаннях палітыкі наконт Беларусі. Я вас пераканаўча прашу: калі вы будзеце зыходзіць з таго, што цяпер на Беларусь і Лукашэнку можна націснуць і ён выканае ўсе ўмовы, якія напісаныя нашай апазіцыяй і перададзеныя Брусэлю, ціснуць на любую краіну бесперспектыўна, ціснуць на краіну, якая з’яўляецца сэрцам еўрапейскага кантынента, — жахліва”, — сказаў кіраўнік Беларусі. Ён адзначыў, што калі ў Еўропе жадаюць бачыць іншага чалавека на чале Беларусі, а не Лукашэнку, то варта набрацца цярпення і пачакаць.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што дзесяцігоддзе санкцый у стаўленні Беларусі ніякага выніку не дало.

Згадваючы праграму “Ўсходняе партнёрства”, беларускі кіраўнік выказаў надзею, што яна дазволіць пашырыць ўзаемадзеянне паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, распаўсюдзіць яго на гандлёва-эканамічную, інвестыцыйную, візавую, транспартна-энергетычныя сферы.

Поделиться: