“Мы будзем дамагацца ўстанаўленьня ў Камітэце па правах чалавека парушэньня права на жыцьцё ў дачыненьні да Васіля Юзепчука”, – сказаў парталу spring96.org спадар Кісьляк.

Гэта 67-ая зарэгістраваная Камітэтам скарга па Беларусі.

У паведамленьні гаворыцца, што Камітэт зьвярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай перадаць якую-небудзь інфармацыю ці заўвагі па гэтай справе цягам шасьці месяцаў.

Таксама офіс Вярхоўнага Камісара паведамляе, што “паводле правіла 92 Правілаў працэдуры Камітэта дзяржаве-ўдзельніцы выстаўленае патрабаваньне не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта”.

В.Юзяпчук зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека 2 кастрычніка пасьля ўступленьня ў сілу сьмяротнага прысуду.

Поделиться: