Апрача гэтага, старшыня рэвізійнай камісіі партыі Вячаслаў Болбат паведаміў, што адбылося пасяджэнне камісіі, якая звярнулася да ЦК партыі з просьбай правесці нечарговы з’езд. Рэвізійная камісія палічыла, што дзейнае партыйнае кіраўніцтва парушае статут і іншыя пастановы партыі. У прыватнасці, зварот камісіі звязаны з тым, што лідэр партыі Анатоль Ляўковіч у суаўтарстве з прафесарам Вячаславам Оргішам без узгаднення з ЦК апублікаваў у газеце “Советская Белоруссия” за 10 кастрычніка матэрыял пад назвай “Учарашнія парадоксы і сённяшнія рэаліі”. Аналагічны матэрыял Ляўковіча і Оргіша ў гэтай жа газеце быў апублікаваны вясной гэтага года. Тады ў выніку публікацыі лідэр БСДП (Грамада) быў пазбаўлены права выступаць ад імя Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Пытанне аб правядзенні нечарговага з’езда будзе вырашана на наступным пасяджэнні ЦК БСДП (Грамада), паведамляе прэс-служба партыі.

Поделиться: