Там сацыял-дэмакраты натыкнуліся на беспрэцэдэнтнае дадатковае патрабаванне: спіс удзельнікаў устаноўчага сходу — імёны, прозвішчы, даты нараджэння, і абавязкова месца працы, ці вучобы. Чыноўнікі абгрунтоўвалі сваё патрабаванне тым, што хацелі пацвердзіць наяўнасць сходу. Што праўда, закон гэтых звестак не патрабуе.

На такі крок арганізацыя ісці адмаўляецца: няма ніякіх гарантый, што інфармацыя не пяройдзе ва ўпраўленне ідэалогіі ды не пачнецца дыскрымінацыя ўдзельнікаў па месцах працы ці вучобы. Замест таго сацыял-дэмакраты збіраюцца даслаць калектыўны фотаздымак удзельнікаў сходу і копіі партыйных білетаў, каб улады самі іх супаставілі і ацанілі — быў сход ці не.

Поделиться: